Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ ФРГ з Днём германскага адзінства
03.10.2023 г.Паважаныя сябры,
Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды Дня адзінства.
Аб'яднанне Германіі ў 1990 годзе стала магчымым дзякуючы атмасферы даверу і канструктыўнаму супрацоўніцтву паміж краінамі нашага кантынента. Пераход ад супрацьстаяння да дыялогу запатрабаваў тады ад усіх бакоў прыняцця адважных, стратэгічных рашэнняў.
На жаль, цяпер Еўрапейскі саюз праводзіць несамастойную палітыку канфрантацыі ў дачыненні да шэрагу суверэнных дзяржаў. Адзіным інструментам Бруселя з'яўляюцца аднабаковыя меры эканамічнага і палітычнага ціску, якія прама супярэчаць міжнароднаму праву.
Падтрымка афіцыйным Берлінам такога курсу наносіць шкоду і абсалютна не адпавядае надзеям абодвух народаў, выклікае ў нас глыбокае расчараванне і абгрунтаванае непрыманне, асабліва з улікам жудасных падзей і шматлікіх ахвяр на беларускай зямлі падчас Другой сусветнай вайны.
Праз 100 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусь, як і раней, гатова развіваць супрацоўніцтва з ФРГ на аснове прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай павагі. Гэта будзе таксама спрыяць умацаванню рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці.
У сённяшні святочны дзень сардэчна жадаю нямецкаму грамадству міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.